Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінец Аляксандар Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе


Аляксандар Вусік з сваёй камандай і чэмпіёнскімі паясамі
Аляксандар Вусік з сваёй камандай і чэмпіёнскімі паясамі

Украінец адваяваў сабе пояс фэдэрацыі IBF, ад якога раней адмовіўся.

У Лёндане на стадыёне «Ўэмблі» адбыўся бой за тытул абсалютнага чэмпіёна сьвету ў цяжкай вазе паміж украінцам Аляксандрам Вусікам, чэмпіёнам паводле вэрсій WBA, WBO, WBC, IBO, і брытанцам-уладальнікам тытулу IBF Даніэлем Дзюбуа.

Бой быў рэваншам пасьля паразы Дзюбуа ад Вусіка ў жніўні 2023 году. У сьнежні 2024 году, пасьля другой перамогі ўкраінца над Тайсанам Ф’юры, Дзюбуа выйшаў на рынг і заявіў, што хоча матчу-рэваншу. Ён сьцьвярджаў, што Вусіку далі перамогу нібыта з палітычных прычынаў.

Аднак рэванш завяршыўся датэрмінова — у пятым раўндзе 38-гадовы Вусік адправіў свайго 27-гадовага суперніка спачатку ў накдаўн, а потым у накаўт.

Вусік атрымаў сваю 24-ю перамогу ў 24 баях сярод прафэсіяналаў, гэта была 15-я перамога накаўтам.

Аляксандр Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў трэці раз у сваёй кар’еры, другі раз гэта адбылося ў самай прэстыжнай цяжкай вазе.

У якасьці сваіх наступных патэнцыйных супернікаў Вусік назваў Тайсана Ф’юры, Дэрэка Чысору, Энтані Джошуа або Джозэфа Паркера.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG