Паводле агенцтва BNS, у чацьвер 10 ліпеня у Літву з тэрыторыі Беларусі нібыта прыляцеў бесьпілётнік «Шахед».
З гэтай прычыны ў сховішча ў Сейме адвялі старшыню Сейму Саўлюса Сквярняліса.
Пазьней, паводле Літоўскай тэлевізіі, памежнікі ўдакладнілі, што гэта быў «самаробны лётны апарат, падобны да самалёціка»:
«Каля 11:30 памежнікі заставы Кяна ў Віленскім раёне зафіксавалі, паводле папярэдніх зьвестак, самаробны лётны апарат, падобны да самалёціка, які прыляцеў зь Беларусі і ўпаў на зямлю, паведамляе Дзяржаўная памежная служба».
Лётны апарат упаў каля закрытага памежнага пункту Шумск, прыкладна за кілямэтар ад мяжы зь Беларусьсю.
Паводле папярэдніх зьвестак, ён зроблены з фанэры і пенаплясту. Няма зьвестак пра тое, што гэты апарат перавозіў груз. Абʼект не нясе пагрозы, паведаміла Літоўская тэлевізія.
Форум