На падрыхтаванай пляцоўцы пачне рабіць тунэлі мэханізаваны комплекс «Алеся». Трэцюю лінію мэтро падоўжаць на 6 км, напісала дзяржаўнае агенцтва «Менск-Навіны».
У выніку зьявяцца тры новыя станцыі — «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа».
Будаўнікі плянуюць наладзіць працу ў тры зьмены.
«Такія меры дазволяць павялічыць тэмпы будаўніцтва перагонных тунэляў, станцыйных комплексаў і прытунэльных збудаваньняў», — заявіўнамесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Чэрнікаў.
Зараз ідуць перамовы з будаўнічымі трэстамі наконт паэтапнага будаўніцтва ўсіх станцый.
Чакаюцца навацыі ў аздабленьні станцый. Для скарачэньня тэрмінаў і кошту ўзьвядзеньня ў афармленьні сьценаў і столяў плянуецца прымяніць бэтон з танаваньнем. Таксама запраектавана спрошчанае аздабленьне службовых памяшканьняў.
Што да інтэр’ераў станцый, то пры гэтым маюць намер ужываць якасныя і даўгавечныя матэрыялы. Напрыклад, паліраваны граніт сьветла-шэрага колеру, які нагадвае «Мансураўскі», для сьценаў і цёмна-шэрага накшталт «Пакастоўскага» для падлог.
Форум