Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэкордна вырасла чарга аўтамабіляў на выезд у краіны Эўропы


Беларускі пункт пропуску Грыгораўшчына на мяжы з Латвіяй. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі пункт пропуску Грыгораўшчына на мяжы з Латвіяй. Ілюстрацыйнае фота

На межах Беларусі і краінаў Эўразьвязу ў чарзе стаяць 3597 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі аб істотным росьце пасьля выходных чаргі легкавых і грузавых аўтамабіляў на ўезд у краіны Эўразьвязу.

Як вынікае з афіцыйнага сайту ведамства, 23 чэрвеня а 10.00 уезду ў польскі пункт пропуску Тарэспаль зь Берасьця чакалі 2000 легкавых аўтамабіляў і 57 аўтобусаў. У пункце пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі) уезду ў Польшчу чакаюць 57 грузавікоў.

На мяжы перад літоўскімі памежнымі пераходамі Меднікі (Каменны Лог зь беларускага боку) і Салечнікі (Беняконі зь беларускага боку) няма ніводнага легкавога аўтамабіля.

Найбольш загружаным памежным пераходам для грузавікоў у Літве застаюцца Меднікі — 540 аўтамабіляў у чарзе. На выезд у кірунку Салечнікаў чакаюць 530 грузавых аўтамабіляў.

Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына зь беларускага боку) чакаюць 420 грузавікоў.

Беларускія памежнікі сьцьвярджаюць, што памежныя пункты Польшчы, Літвы і Латвіі не выконваюць дзённых нормаў афармленьня аўтамабіляў.

  • 8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два літоўскія памежныя пераходы — у Медніках і Салечніках.
  • Пасьля палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
  • На гэты момант на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў: Казловічы — Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў: Берасьце — Тарэспаль. Так, на зімовыя сьвяты чэргі на выезд зь Беларусі праз гэты пункт перавышалі 2500 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Польшча цяпер не разглядае адкрыцьця пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю з прычыны браку крокаў насустрач у вострых пытаньнях з боку Менску, заявіў у студзені кіраўнік МУС Польшчы Томаш Семоняк.
  • 19 верасьня 2023 году з прычыны наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла пункт пропуску Сіленэ (Урбаны).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG