Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што параіў Пуціну заняцца Расеяй замест прапановаў урэгуляваць канфлікт на Блізкім Усходзе


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме, расказаў аб тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным 17 чэрвеня.

Паводле Трампа, расейскі прэзыдэнт прапанаваў яму пасрэдніцкую дапамогу ва ўрэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе.

«Я гаварыў з ім учора. Ён сапраўды прапанаваў сваю пасрэдніцкую дапамогу. Я сказаў: зрабі мне ласку — будзь пасярэднікам сабе. Давай спачатку зоймемся Расеяй, добра?», — паведаміў Трамп.

Прэзыдэнт ЗША назваў Маскву і Кіеў «дурнымі», паўтарыўшы, што калі б ён быў прэзыдэнтам, то вайна Расеі супраць Украіны ніколі б не пачалася.

Расейскія ўлады пакуль не камэнтавалі заяву Дональда Трампа.

Ізраіль і Іран працягваюць абменьвацца авіяўдарамі з 13 чэрвеня. Напярэдадні Трамп запатрабаваў ад Ірану «безумоўнай капітуляцыі», а сёньня вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі адказаў яму, што іранскі народ «ніколі не здаецца». Ён прыгразіў, што Іран адкажа «на любое ваеннае ўмяшаньне ЗША» ў канфлікт з Ізраілем, што «несумненна прывядзе да непапраўнай шкоды».

Расея раней не аднойчы заяўляла, што гатовая стаць пасрэднікам ва ўрэгуляваньні канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. У час перамоваў з прэзыдэнтам ААЭ Мухамэдам Бэн Заідам Аль Нахаянам 18 чэрвеня Пуцін, як заявілі ў Крамлі, «пацьвердзіў гатоўнасьць Расеі аказваць пасрэдніцкае садзейнічаньне ў прасоўваньні дыялёгу».

Пры гэтым Пуцін раней адмовіўся ад прапанаванага Ўкраінай спыненьня агню, а войскі Расеі штодня б’юць па цывільных аб’ектах Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG