Неўзабаве пачнуцца першыя судовыя працэсы ў справе, зьвязанай з праектам «Беларускі Гаюн», паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцам вядома як мінімум пра 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Нагодай для затрыманьняў сталі перасланыя вясной 2022 году ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай.
Таксама маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» рэгулярна інфармаваў аб расейскіх ударных дронах, якія заляталі ў Беларусь. У лютым 2025 году праект спыніў працу. Гэта здарылася пасьля таго, як стала вядома аб выцеку дадзеных «Гаюна», і людзі, якія адпраўлялі інфармацыю, апынуліся ў небясьпецы.
Паводле «Вясны», апошнімі месяцамі ў Беларусі працягваюцца затрыманьні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязьні турмы на Акрэсьціна, затрымліваюць на падставе арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Большасьць затрыманых, паводле праваабаронцаў, — мужчыны.
Таксама праваабароны пішуць, што затрыманым выстаўляюць абвінавачаньні ў «дапамозе экстрэмізму» паводле ч. 4 арт. 361 КК. Яна прадугледжвае пакараньне ад абмежаваньня волі да сямі гадоў зьняволеньня.
- У пачатку чэрвеня Горадзенскі абласны суд завочна пакараў блогера, заснавальніка «Беларускага Гаюна» Антона Матольку 20 гадамі пазбаўленьня волі.
ХХХ
Форум