Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хапаюць і грузяць». У Расеі адбываюцца масавыя аблавы на прызыўнікоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Дагестане і Чачні праходзяць масавыя рэйды для захопу прызыўнікоў, паведамляюць праваабаронцы, юрысты і мясцовыя жыхары. У камісарыяты гвалтоўна вязуць нават студэнтаў, якія маюць афіцыйную адтэрміноўку, некаторых адпраўляюць на службу ўжо праз два-тры дні, перадае «Крым.Реалии».

Грамадзянскія актывісты сьцьвярджаюць, што некаторыя злоўленыя аказваюцца на вайне супраць Украіны.

Пра сытуацыю для «Крым.Реалии» расказаў праваабаронца Іван Чувіляеў з ініцыятывы «Ідзіце лесам».

  • «Гэтыя навіны пачалі паступаць нам амаль месяц таму, яшчэ ў пачатку траўня. І Махачкала сёлета — гэта перадавік сярод небуйных цэнтраў, бо перш аблавы былі ў Маскве, Пецярбургу, Чалябінску, Екацярынбургу, Казані».
  • «Цяперашнія аблавы ў Дагестане выглядаюць максымальна тупа і прымітыўна: па горадзе проста курсуюць аўтобусы і зьбіраюць усіх мужчын, якія выглядаюць на прызыўны ўзрост. Людзей хапаюць і грузяць, а далей ужо разьбіраюцца».
  • «У Махачкале іх [затрыманых] расьцягваюць проста па вольных камісарыятах. У выніку блізкія гэтых маладых людзей змушаныя літаральна кідацца паміж камісарыятамі, каб зразумець, дзе ж іхны родны чалавек».
  • Затрымліваюць і студэнтаў, нягледзячы на адтэрміноўкі. «У Махачкале даведкамі аб пастаноўцы на ўлік у камісарыяце, прыпісным пасьведчаньнем проста падціраюцца».
  • «Выпускнікам выдаюць позвы з датай яўкі літаральна на дзень абароны дыплёму, а то і раней».
  • «Мы можам з упэўненасьцю казаць, што і мянты, і ваенкаматаўскія на Каўказе больш жорстка працуюць», — кажа Іван Чувіляеў.

У Расеі сёлета праходзіць самы масавы за апошнія 14 гадоў прызыў — на 160 тысяч чалавек. Вясновая кампанія пачалася 1 красавіка і працягнецца да 15 ліпеня. Пра парушэньні і масавыя аблавы паведамляюць праваабаронцы з усёй краіны. Людзей з хранічнымі захворваньнямі і мэдычным адводам затрымліваюць і спрабуюць аформіць у войска за адзін дзень.

Каля сотні затрыманых расейскіх вайскоўцаў учынілі бунт у Краснадары ўначы на 19 красавіка. Семярым удалося зьбегчы, але неўзабаве іх усіх затрымалі.

З вайсковага палігону пад Растовам-на-Доне, дзе рыхтуюць да адпраўкі ва Ўкраіну, у ноч на 9 траўня зьбеглі дзесяць асуджаных, у тым ліку паводле гвалтоўных артыкулаў.

«Крым.Рэаліі» — крымскі праект украінскай службы «Радыё Свабода» — стартаваў у сакавіку 2014 году, адразу пасля акупацыі і падчас анэксіі Расеяй Крымскага паўвострава.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG