Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд не прапусьціў у Беларусь 18 тон агуркоў


Агуркі, ілюстрацыйнае фота
Агуркі, ілюстрацыйнае фота

Аб спыненьні ўвозу ў Беларусь з тэрыторыі Бранскай вобласьці Расеі 18 тон агуркоў паведамляе Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду.

Груз перавозіўся ў аўтамабілі «ў суправаджэньні несапраўднага фітасанітарнага сэртыфіката, які меўся пацьвердзіць бясьпеку прадукцыі ў фітасанітарных адносінах і яе адпаведнасьць патрабаваньням краіны-атрымальніка».

Груз вярнулі адпраўніку і завялі справу паводле адміністрацыйнага кодэксу, перадае з спасылкай на расейскую фітасанітарную службу агенцтва «Позірк».

На апублікаваным фота бачна, што агуркі перавозіліся ў аўтамабілі зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.

31 траўня Расьсельгаснагляд не прапусьціў у Расею тры партыі беларускай малочнай прадукцыі агульнай вагой 3,9 тоны. Заяўлялася, што сьметанковае масла і стэрылізаванае пітное малако везьлі без «суправаджальных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць бясьпеку і паходжаньне тавараў».

20 траўня супрацоўнікі ўпраўленьня Расьсельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калускай абласьцях прадухілілі нелегальныя пастаўкі ў Расею мясных і малочных прадуктаў зь Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, ад пачатку году ў Беларусь вернута больш за 10 тонаў рознай жывёлагадоўчай прадукцыі.

6 траўня паведамлялася пра затрыманьне ў Пскоўскай вобласьці 1,8 т гатовай мясной прадукцыі — сардэлек зь цяляцінай, якія зь Беларусі ў Расею перавозілі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных правілаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG