Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падвысіў мыты на сталь і алюміній удвая — да 50%


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб падвышэньні мытаў на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%.

Рашэньне мае набыць моц 4 чэрвеня.

У дакумэнце гаворыцца, што мыты, уведзеныя ў сакавіку, «яшчэ не дазволілі» амэрыканскай прамысловасьці «разьвіць і падтрымаць узровень выкарыстаньня вытворчых магутнасьцяў, неабходны для ўстойлівага разьвіцьця галін і патрэбаў нацыянальнай абароны».

На думку Трампа, падвышэньне тарыфаў «забясьпечыць вялікую падтрымку гэтым галінам і зьнізіць або ліквідуе пагрозу нацыянальнай бясьпецы, якую нясе імпарт вырабаў з сталі і алюмінію, а таксама іх вытворных».

Гэтае рашэньне не закране Вялікую Брытанію, тарыфы на імпарт з гэтай краіны застануцца на ранейшым узроўні 25%, піша Bloomberg.

25-працэнтныя мыты на сталь і алюміній Трамп абвясьціў у сакавіку, а моц яны набылі ў красавіку.

«Тарыфы на сталь і алюміній пакладуць канец замежнаму дэмпінгу, павялічаць унутраную вытворчасьць і зробяць нашу сталеліцейную і алюмініевую прамысловасьць асновай і апорай эканамічнай і нацыянальнай бясьпекі Амэрыкі», — заявіў ён.

Апанэнты Трампа лічаць, што будучы рост не гарантаваны, а мыты ўжо зараз б’юць па амэрыканскіх кампаніях — імпартэрах сталі і алюмінію.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG