Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп зноў раскрытыкаваў Пуціна: «Ён гуляе з агнём!»


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп другі раз за апошнія дні раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна за вайну ва Ўкраіне.

«Тое, чаго Ўладзімір Пуцін не разумее, дык гэта таго, што калі б ня я, з Расеяй ужо даўно адбыліся б сапраўды жудасныя рэчы. І я маю на ўвазе — сапраўды жудасныя. Ён гуляе з агнём!», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

26 траўня пасьля масавых абстрэлаў Украіны з боку Расеі, Трамп назваў Пуціна «вар’ятам»:

«У мяне заўсёды былі вельмі добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным з Расеі, але зь ім нешта здарылася. Ён стаў абсалютна варʼятам! Ён без патрэбы забівае мноства людзей, і я кажу ня толькі пра салдатаў. Ракеты і бесьпілётнікі».

Ён дадаў, што Пуцін хоча атрымаць усю Ўкраіну, аднак нічым добрым для Расеі гэта ня скончыцца.

«Я заўсёды казаў, што ён хоча атрымаць усю Ўкраіну, а не толькі яе частку, і, магчыма, гэта акажацца праўдай, але калі яму гэта ўдасца, гэта прывядзе да краху Расеі», — заявіў прэзыдэнт ЗША 26 траўня.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы Трампавы словы, сказаў, што расейскія ўлады «ўдзячныя амэрыканцам і асабіста прэзыдэнту ЗША» за спрыяньне ў перамовах аб Украіне.

«Вядома, адначасова з гэтым гэта вельмі адказны момант, які зьвязаны з эмацыйнай перагрузкай абсалютна ўсіх і з эмацыйнымі рэакцыямі», — сказаў ён, дадаўшы, што Пуцін «прымае тыя рашэньні, якія неабходныя для запэўненьня бясьпекі» Расеі.

The Wall Street Journal з спасылкай на свае крыніцы піша, што прэзыдэнт ЗША можа ўжо на гэтым тыдні ўвесьці санкцыі супраць Расеі. Паводле выданьня, Трамп расчараваны марудным тэмпам перагавораў і працягам баявых дзеяньняў з боку РФ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG