Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьняла забарону на ўвоз і продаж некаторых прадуктаў зь «недружалюбных» краінаў


Бульба
Бульба

Такое рашэньне ўрад прыняў пасьля таго, як насельніцтва стала скардзіцца на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Але афіцыйна рашэньне патлумачылі захадамі ў адказ на санкцыі.

Урад Беларусі зьняў забарону на ўвоз і продаж у краіне некаторых прадуктаў з так званых «недружалюбных краінаў».

Ня будзе дзейнічаць забарона на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі бульбы, рэпчатай цыбулі, капусты сьвежай белакачаннай і яблыкаў, якія паходзяць зь «недружалюбных краінаў», уключаючы ўсе дзяржавы Эўразьвязу.

У паведамленні ўраду гаворыцца, што гэта адказ на чарговыя санкцыі ЭЗ, прынятыя на мінулым тыдні. Эўрапарлямэнт ухваліў праект рашэньня аб увядзеньні павышаных мытных пошлін на ўвоз у ЭЗ сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі.

Прадуктовае эмбарга на шэраг прадуктаў зь «недружалюбных краінаў» Лукашэнка ўвёў з 1 студзеня 2022 году, пазьней яго некалькі разоў працягвалі, а сьпіс тавараў карэктавалі.

У Беларусі дзейнічаюць строгія правілы стрымліваньня цэнаў. Незалежныя эканамісты крытыкуюць такі крок ураду, гаворачы пра тое, што гэта імкненьне ўладаў «зацыраваць» дзіркі, пакінутыя сваімі памылкамі ў эканамічным плянаваньні.

Напрыклад, старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у размове з журналістамі Свабоды называў сапраўдныя прычыны дэфіцыту бульбы і цыбулі ў Беларусі. Ён лічыць гэта непасрэднымі наступствамі ўказу пра стрымліваньне цэнаў, які моцна шкодзіць эканоміцы і разьвіцьцю дзяржавы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG