Згодна з вынесеным міністэрствам папярэджаньнем, «Беларуськалій» устанавіў дыскрымінацыйныя ўмовы ў дачыненьні да пакупніка галіту — ТАА «Аквастоп».
МАРГ запатрабаваў ад «Беларуськалія», у прыватнасьці, распрацаваць парадак адгрузкі галіту — у тым ліку ў пэрыяд сэзоннага росту попыту — з «улікам нормаў антыманапольнага заканадаўства». Гэты парадак павінен быць апублікаваны на сайце прадпрыемства, а «Аквастоп» належыць паведаміць аб ім пісьмова.
Калі «Беларуськалій» ня выканае патрабаваньні міністэрства да 15 чэрвеня, то «адказнасьць за парушэньне антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжываньня дамінуючым становішчам» пацягне за сабой накладаньне штрафу — ад 21 тыс. да 3 млн рублёў.
У 2021 годзе ў дачыненьні да «Беларуськалія» былі ўведзены заходнія санкцыі. З-за абмежавальных мер нарвэскі пастаўшчык калію Yara — адзін з найбуйнейшых у Эўропе пакупнікоў беларускіх угнаеньняў — абвясьціў аб спыненьні супрацоўніцтва зь беларускім прадпрыемствам.
У траўні — чэрвені 2022 года на фоне ўведзеных санкцый вытворца пачаў прадаваць сваю прадукцыю са зьніжкамі 30-50%.
22 траўня 2025 Эўрапейскі парлямэнт ухваліў адобрылі павышэньне пошлін на ўгнаеньні і некаторыя сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і РФ.
Цяпер «Беларуськалій» пастаўляе сваю прадукцыю праз парты Балтыйскага і Касьпійскага мораў, экспартуе ўгнаеньні чыгуначным транспартам у Кітай і Віетнам, а таксама Іран праз Расею і Азэрбайджан.
Форум