Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лівэрпулі аўтамабіль уехаў у натоўп футбольных заўзятараў, пацярпелі каля 50 чалавек


На месцы здарэньня ў Лівэрпулі, Вялікая Брытанія
На месцы здарэньня ў Лівэрпулі, Вялікая Брытанія

Вэрсія тэракту не разглядаецца.

У Лівэрпулі (Вялікая Брытанія) аўтамабіль уехаў у натоўп футбольных балельшчыкаў клюба «Лівэрпуль», якія сьвяткавалі перамогу каманды ў англійскай прэм’ер-лізе.

Пацярпелі амаль 50 чалавек, перадае Reuters. 27 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей, даставілі ў шпіталі, астатнім пацярпелым дапамогу аказалі на месцы здарэньня, паведамляе BBC News са спасылкай на паліцыю.

Дзясяткі тысяч людзей выйшлі ўвечары 26 траўня на вуліцы, нягледзячы на моцны дождж. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся на Ўотэр-стрыт неўзабаве пасьля таго, як па ёй прайшоў аўтобус з футбалістамі «Лівэрпуля».

Вадзіцель аўтамабіля, 53-гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі затрыманы на месцы здарэньня. Паліцыя вядзе расьсьледаваньне і заклікае «ўтрымлівацца ад спэкуляцый». Вэрсія тэракту не разглядаецца.

На відэа ў сацсетках бачна, як аўтамабіль на хуткасьці ўразаецца ў натоўп заўзятараў, якія стаяць уздоўж вуліцы, у нейкі момант, верагодна, спрабуючы абʼехаць участак з найбольшай колькасьцю людзей. Адразу пасьля гэтага машыну атачылі паліцыянты, а на іншых відэазапісах відаць, як разгневаныя фанаты спрабуюць дабрацца да кіроўцы. Некаторыя людзі заставаліся ляжаць на праезнай частцы.

Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр назваў «жахлівымі» кадры наезду і выказаў спачуваньне пацярпелым. Стармэр адзначыў, што паліцыя і экстраныя службы ўвесь час інфармуюць яго аб дэталях расьсьледаваньня здарэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG