«Многія з нашых саюзьнікаў і сяброў сьвяткуюць 8 траўня як Дзень перамогі, але мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна, у дасягненьні пераможнага выніку ў Другой сусьветнай вайне», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацсетцы TruthSocial.
Таксама Трамп абʼявіў 11 лістапада Днём перамогі ў Першай сусьветнай вайне.
«Мы выйгралі абедзьве вайны, ніхто не зраўняўся з намі паводле сілы, адвагі або вайсковага майстэрства, але мы ніколі нічога не сьвяткуем — гэта таму, што ў нас больш няма лідэраў, якія ведаюць, як гэта рабіць! Мы зьбіраемся зноў пачаць сьвяткаваць нашы перамогі», — напісаў Трамп.
ЗША ўступілі ў Другую сусьветную вайну 7 сьнежня 1941 году пасьля нападу японскага авіяноснага флёта на амэрыканскую вайскова-марскую базу ў Пэрл-Харбары. Самыя буйныя страты для амэрыканскага войска адбыліся падчас Нармандзкай апэрацыі — высадкі другога фронту ў пэрыяд з 6 чэрвеня па 25 жніўня 1944 году. Апэрацыя скончылася 31 жніўня вызваленьнем усёй паўночна-заходняй часткі Францыі.
Злучаныя Штаты таксама дапамагалі сваім саюзьнікам па Другой сусьветнай вайне вайсковымі матэрыяламі, уключаючы боепрыпасы, танкі, самалёты, грузавікі, а таксама харчаваньне і сыравіну.
Форум