Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай вобласьці пракуратура выявіла дэфіцыт асноўных прадуктаў у крамах


У вясковай краме. Архіўнае фота
У вясковай краме. Архіўнае фота

Пракуроры праверылі крамы Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці і не знайшлі дастаткова сыру, яек, рыбы і іншых харчоў.

Як паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі, пракуратура Сеньненскага раёну праверыла 35 крамаў Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства і дзьве прыватныя крамы на тэрыторыі раёну.

Пракуроры выявілі дэфіцыт асноўных прадуктаў харчаваньня: з 106 прадуктаў з абавязковага для кожнай крамы сьпісу ў продажы не было 22, што складае 20,6 працэнта.

Як паведамляе Генэральная пракуратура, у продажы ў крамах Сеньненскага раёна бракавала сыроў, яек, ёгуртаў, рыбы, на паліцах былі пратэрмінаваныя хлеб і слоікі зь дзіцячым харчаваньнем .

У некалькіх населеных пунктах умовы захоўваньня прадуктаў не адпавядалі санітарным нормам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG