Як перадае Белстат, прырост цэнаў у Беларусі за сакавік 2025 году склаў 0,8%, лідэр росту цэнаў — харчовыя тавары, прырост цэнаў за месяц склаў 1,2%.
Такім чынам, паводле Белстату, інфляцыя за першы сёлетні квартал складае 5,6%, а прырост цэнаў на харчовыя тавары — 6,9%.
Як паведамляецца ў штотыднёвым аглядзе Эўразійскага банку разьвіцьця, «Паскарэньне росту цэнаў зьвязанае як з падвышэньнем цэнаў на сэзонныя тавары, так і з аслабленьнем беларускага рубля да расейскага (асноўны імпарт харчаваньня ідзе з РФ) у апошнія месяцы».
«Чакаем захаваньня інфляцыі на фоне росту ўнутранага попыту, які падтрымліваецца падвышэньнем заробкаў і пашырэньнем крэдытаваньня», — гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе.
Адпаведна з прагнозам парамэтраў эканамічнага разьвіцьця Беларусі «мэтавая задача абмежаваньня інфляцыі прадугледжваецца на ўзроўні, не вышэйшым за 5%».
Такім чынам, інфляцыя за першы квартал перасягнула гадавы прагноз ураду і Нацыянальнага банку, яна будзе расьці надалей, прагназуюць эканамісты ЭАБР.
Форум