Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп працягнуў санкцыі супраць Расеі, якія ўвёў Байдэн у 2021 годзе


Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота
Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год агульнанацыянальны рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі са «шкоднаснай дзейнасьцю» расейскіх уладаў за мяжой.

Дакумэнт, як вынікае са зьвестак Фэдэральнага рэестру краіны, быў падпісаны 10 красавіка. Ён мае на ўвазе таксама і падаўжэньне на год шэрагу ўведзеных у дачыненьні да Расеі санкцый, а таксама другасных абмежаваньняў у дачыненьні да замежных фінансавых інстытутаў, якія супрацоўнічаюць з падсанкцыйнымі расейскімі суб’ектамі.

Рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі са «шкоднаснай дзейнасьцю» Расеі быў уведзены 15 красавіка 2021 году — яшчэ да расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, адміністрацыяй папярэдніка Трампа — Джо Байдэна. Пасьля гэты рэжым працягваўся і пашыраўся іншымі ўказамі Байдэна, дзеяньне якіх таксама працягнутае.

Да «шкоднасных дзеяньняў» тады аднесьлі спробы перашкодзіць правядзеньню выбараў, кібератакі супраць ЗША, «заступніцтва міжнароднай карупцыі» і «парушэньне агульнапрынятых прынцыпаў міжнароднага права», а таксама ціск расейскіх уладаў на дысыдэнтаў і журналістаў за мяжой, падрыў бясьпекі ў стратэгічных для Вашынгтона рэгіёнах і парушэньне прынцыпаў міжнароднага права, уключаючы непавагу да тэрытарыяльнай цэласнасьці іншых дзяржаў. Канкрэтна Ўкраіна ва ўказе ня згадваецца.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG