Ад 12 красавіка ў Беларусі зноў вырастуць цэны на маторнае паліва, паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіму». Гэта ўжо пятае плянавае падаражэньне з 15 сакавіка.
З 12 красавіка раздробныя цэны павялічацца на 2 капейкі за літар і складуць:
- АІ-92-К5-Эўра — 2,44 рубля,
- АІ-95-К5-Эўра — 2,54 рубля,
- АІ-98-К5-Эўра — 2,76 рубля,
- Дызэльнае паліва К5 — 2,54 рубля.
У сярэдзіне сакавіка «Белнафтахім» аб’явіў, што паэтапна павялічыць цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі на 16 капеек за літар, з крокам па 2 капейкі ў тыдзень «з улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сытуацыі, каньюнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах». Пасьля гэтага цэны павышалі 15, 21 і 28 сакавіка і 4 красавіка.
Форум