Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі з пачатку году перавысіў 1 млрд даляраў


Белстат апублікаваў дадзеныя аб балянсе зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2025 году. Па выніках двух месяцаў дэфіцыт зьнешняга гандлю перавысіў 1 млрд. рублёў.

У студзені-лютым экспарт беларускіх тавараў упаў на 8,3% — да 5,76 млрд. долараў, а імпарт тавараў у Беларусь вырас на 1,6% — да 6,78 млрд. долараў. У выніку імпарт перавысіў экспарт на 1,02 млрд. даляраў, што ў 2,6 разы больш, чым летась за той жа пэрыяд.

Асноўнай крыніцай дэфіцыту зьнешняга гандлю стаў рост імпарту з краінаў па-за межамі СНД.

У гандлі з краінамі па-за межамі СНД экспарт упаў на 16,1% — да 1,74 млрд даляраў, а імпарт з гэтых краінаў вырас на 4,8% — да 2,87 млрд даляраў. У выніку дэфіцыт у гандлі з краінамі па-за СНД склаў 1,12 млрд долараў.

У лютым зьмяншэньне беларускага экспарту запаволілася. Калі па выніках студзеня яго зьніжэньне складала 11, 5%, то за два першыя месяцы году яно скарацілася да 8, 3%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG