Такія лічбы вынікаюць з статыстычнага бюлетэня Нацбанку Беларусі. Дакумэнт вывучыла выданьне «Белорусы и рынок».
На 1 сакавіка сёлета запазычанасьць фізычных асоб па крэдытах на спажывецкія патрэбы склала 10,449 млрд рублёў.
За два першыя месяцы 2025 году яна вырасла на 3,28%. Калі параўноўваць з 1 студзеня мінулага году, яна павялічылася больш чым на 50%.
Зьмянілася і суадносіны гэтай запазычанасьці да сумы па крэдытах на нерухомасьць. У пачатку мінулага году грамадзяне былі вінаватыя банкам па жыльлёвых крэдытах прыкладна ў два разы больш грошай, чым па крэдытах на спажывецкія патрэбы. Цяпер запазычанасьць па «кватэрных» крэдытах роўная прыкладна 16,3 млрд, а значыць яна прыблізна ў 1,6 разы большая за спажывецкую запазычанасьць. Гэта азначае, што разрыў паміж дзьвюма катэгорыямі скараціўся.
Фізычныя асобы сталі больш актыўна браць спажывецкія крэдыты летась на фоне зьяўленьня новай праграмы «На родныя тавары».
Паводле праграмы, можна купляць цэлы шэраг тавараў беларускай вытворчасьці ў доўг пад 4% гадавых. Максымальны тэрмін крэдытаваньня — 3 гады.
Форум