Фокін, які нарадзіўся ў Запароскай вобласьці, пабудаваў кар’еру спачатку ў вугальнай прамысловасьці, дасягнуўшы пасады дырэктара вугальнага камбінату «Свердлавантрацыт», а затым — у савецкім урадзе, дзе дасягнуў пасады намесьніка старшыні Дзяржплану. Пазьней ён узначаліў Дзяржплан УССР, затым — урад УССР, а затым урад абвясьціў незалежнасьць Украіны.
На гэтай пасадзе ён разам з прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком ад імя Ўкраіны падпісаў у сьнежні 1991 году Белавескія дамовы. Акрамя Фокіна і Краўчука подпісы пад дакумэнтам паставілі прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын, дзяржсакратар краіны Генадзь Бурбуліс, кіраўнікі ўраду і заканадаўчага органу Беларусі Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч.
Вячаслаў Кебіч памёр у сьнежні 2020 году ва ўзросьце 84 гадоў, Станіслаў Шушкевіч памёр у траўні 2022 году на 88-м годзе жыцьця. Барыса Ельцына ня стала ў красавіку 2007 году на 77-м годзе жыцьця, Генадзя Бурбуліса — у чэрвені 2023 году таксама на 77-м годзе жыцьця. Леанід Краўчук памёр ў траўні 2022 году на 89-м годзе жыцьця.
Форум