Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архібіскуп Кандрусевіч, які праходзіць хіміятэрапію, расказаў пра сваё анкалягічнае захворваньне


Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота.
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота.

Архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў відэазварот, у якім паведамляе пра стан свайго здароўя. Зварот апублікаваны на YouTube-канале catholic. by

Герарх паведаміў, што два гады таму ў яго знайшлі рак — мэляному, пасьля чаго зрабілі апэрацыю. Потым Кандрусевіч пэрыядычна праходзіў абсьледаваньне.

«Проста глядзелі, як ідзе лячэньне, усё было дабра другі год. <...> I роўна два тыдні таму падчас апошняй кантрольнай праверкі выявілася, што ў мяне ёсьць мэтастазы. Мэтастазы пайшлі на лёгкія», — цытуе архібіскупа партал «Зеркало».

Паводле слоў Кандрусевіча, сам ён гэтага не адчувае, але «факт застаецца фактам».

Кандрусевіч падзякаваў усім, хто маліўся за яго, і пажадаў здароўя.

  • 12 сакавіка Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкай цаарквы ў Беларусі паведаміла , што здароўе архібіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршылася і што герарх мае анкалягічную хваробу.
  • Тадэвушу Кандрусевічу 79 гадоў. У лютым 2023 году яму зрабілі апэрацыю па выдаленьні пухліны, у траўні 2024 году ён перанёс інфаркт і апэрацыю на сэрцы.
  • Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію з 2007 году, у студзені 2021 года Папа Рымскі прыняў яго адстаўку. У жніўні 2020 году беларускія ўлады забаранілі Кандрусевічу ўезд у Беларусь. Ён неаднаразова заклікаў улады спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў. У сьнежні 2020 году Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG