Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускую ваенную прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе» Тлумачыць прадстаўнік BelPol


Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў?

Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.

Фрагмэнты гутаркі:

  • У большасьці беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць ваенную прадукцыю для Расеі, выхад на найвялікшыя вытворчыя магутнасьці заплянаваны на 2027-28 год. Адразу ж узьнікае пытаньне. Дык што будзе ўмоўна ў 2029?
  • Зыходзячы з той інфармацыі, якой валодаем мы, зыходзячы з таго, што мы бачым па розных дакумэнтах, з таго, як прадстаўнікі Берасьцейскай, Горадзенскай і Гомельскай вобласьці езьдзяць на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі і глядзяць, як там ствараюцца умацаваныя збудаваньні, умацаваныя раёны. Мы разумеем, што з высокай доляй верагоднасьці гэта ўсё, што робіцца ў Беларусі, не накіраванае толькі на цяперашнюю вайну ва Украіне.
  • Гэта накіравана на нейкі будучы канфлікт. Некалькі гадоў вытворчасьці ўсяго, што вырабляецца на тэрыторыі Беларусі, дасьць магчымасьць папоўніць запасы.
  • Усе ўбачылі каштоўнасьць і значнасьць БПЛА ў вайне XXI стагодзьдзя. Усе ўбачылі, што калі ў цывілізаванага сьвету маецца цывілізаваная зброя, такая, як Хаймарс, якая б’е кропкава, то Расея выпальвала вялікія плошчы РСЗА «Град». Ракеты для «Града» вырабляюцца ў Беларусі, а важнасьць і значнасьць артылерыі, у прынцыпе, усім і так вядомая. І вось такую прадукцыю будзе вырабляць Рэспубліка Беларусь.
  • Калі, крый божа, скасуюць санкцыі, дык мілітарызацыя беларускай эканомікі ўвогуле пойдзе кудысьці ў нябёсы. Калі санкцыі будуць зьнятыя з Расеі і зь Беларусі, і вялікая колькасьць кампаній вернецца ў Расею, дык Беларусь абсалютна ня выйграе. Беларуская цывільная вытворчасьць ужо прайграла кітайцам рынак Расеі. А калі там яшчэ будуць эўрапейскія ці нейкія амэрыканскія кампаніі, дык мілітарызацыя беларускіх прадпрыемстваў будзе будзе ісьці з трайной сілай.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG