На аўкцыённай пляцоўцы GosTorg зьявіўся лот з наступным апісаньнем: «Адміністрацыйна-бытавы корпус» па адрасе: Менскі раён, Лугаваслабадзкі сельсавет, 62/1, раён в. Абчак.
Партал blizko.by зьвярнуў увагу, што гэта заводакіраўніцтва прадпрыемства «Юнісан».
«Юнісан» — аўтазборачны завод, які заклалі 18 ліпеня 1996 года. У 1996 годзе было створанае беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтварылі ў сумеснае прадпрыемства «Закрытае акцыянэрнае таварыства „Юнісан“».
У чэрвені 1997 году завод выпусьціў першыя партыі мікрааўтобусаў Ford Transit, а ў ліпені — легкавушкі Ford Escort. За год збіраліся выпускаць па 6 тысяч аўтамабіляў, але за тры гады выпусцілі ўсяго 3.660 аўтамабіляў, пасля чаго зборку машын прызналі нерэнтабельнай.
Пазьней на заводзе ў розны час рабілі іншыя праекты і зьбіралі аўтамабілі KIA, Samand, Zotye, Peugeot, Citroen, Opel і нават дарагія пазадарожнікі Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe. Таксама былі спробы збудаваць у Абчаку завод іранскіх аўтамабіляў «Саманд». Але гэты праект ня спраўдзіўся.
Форум