Пра гэта ў жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разважае эканаміст, колішні кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.
Аляксандар Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў ранейшага прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, а кіраваць урадам прызначыў Аляксандра Турчына, які дагэтуль кіраваў Менскім аблвынкамам, а да таго быў першым намесьнікам прэм’ер-міністра.
Фрагмэнты гутаркі:
- Прызначэньне Галоўчанкі — чалавека, які мае сумнеўны досьвед працы з Расеяй — на пасаду кіраўніка Нацыянальнага банку, гэта небясьпека. Галоўчанка можа быць той асобай, якая ня бачыць розьніцы паміж расейскім рублём і беларускім рублём, паміж расейскай фінансавай сыстэмай і беларускай. З такім падыходам Галоўчанка ня здолее весьці размовы з [кіраўніцай Цэнтральнага банку Расеі] Набіулінай так, як гэта рабіў [ранейшы старшыня Нацбанку] Калавур, і ў гэтым можа быць небясьпека. Гэта, безумоўна, стрэл у плечы нашай манэтарнай палітыцы і таму органу, які быў найбольш тэхнакратычна падрыхтаваны для працы, для таго, каб была макраэканамічная стабільнасьць.
- Шмат залежыць ад таго, якой будзе кадравая палітыка Галоўчанкі. Мы паглядзім, каго ён звольніць альбо ня звольніць з рады Нацыянальнага банку. Там ёсьць вельмі падрыхтаваныя прафэсіяналы. І калі, напрыклад, ён скажа: «Ну, добра, я звальняю гэтых людзей, таму што яны перашкаджаюць мне рабіць крэдытную эмісію альбо грашовую эмісію», тады гэта будзе сыгнал для ўкладчыкаў беларускіх банкаў, што трэба забіраць свае грошы.
- Амэрыканскі даляр альбо эўра заўжды былі сродкам зьберажэньня нашых грошай. З такой інфляцыяй як у Беларусі, пакупніцкая вартасьць беларускага рубля скарачаецца ў два разы кожныя 3.5-4 гады. Калі вы будзеце думаеце, што ў вас там 12, 13, 15% на дэпазыце ёсьць, а дэ-факта інфляцыя 20-25%, вы проста фінансуеце рэжым Лукашэнкі. Я ніколі не давяраў беларускай банкаўскай сыстэме і яе фармальным паказчыкам. Калі маеце нейкія ашчаджаньні, проста пераводзьце іх у валюту. Калі не давяраеце даляру ці эўра, дык можаце заказаць у Нацыянальным банку швайцарскія франкі. Гэта валюта, якая ніколі ў сьвеце нікога не падводзіла. Вы не заробіце нейкія там 1-2 адсоткі на дэпазытах, але калі будзе крызіс (а ён будзе на 100%), дык вы зможаце спаць спакойна і толькі назіраць за тым, як людзі будуць чакаць у чэргах, каб забраць хаця б частку сваіх грошай
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум