Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Youtube выйшла відэавэрсія спэктаклю пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатру. ВІДЭА


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Баскетбалістка Кацярына Сныціна (зь мячом)
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Баскетбалістка Кацярына Сныціна (зь мячом)

На канале YouTube Беларускага свабоднага тэатру ўвечары 8 сакавіка прэзэнтавалі відэавэрсію спэктаклю «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкі пра алімпійскую спартоўку Кацярыну Сныціну. Паглядзець спэктакль можна будзе па 25 сакавіка.

Спэктакль на аснове асабістай гісторыі баскетбалісткі Сныцінай пабудаваны як баскетбольны матч — чатыры чвэрці, кожная зь якіх прысьвечаная аднаму з складнікаў жыцьця Кацярыны: станаўленьне ў Беларусі, асабістае жыцьцё, спартовая кар’ера і грамадзкая актыўнасьць.

Прэм’ера спэктакля адбылася ў нью-ёркскім Тэатры La Ma Ma увосень 2024 году, ён атрымаў пазытыўныя рэцэнзіі ў вядучых амэрыканскіх выданьнях. Галоўную ролю ў спэктаклі выканала сама Кацярына Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Блянкай Барбарай. Рэжысэрам спэктаклю выступіў Мікалай Халезін.

  • 39-гадовая Кацярына Сныціна займаецца баскетболам зь сямі гадоў. У 15 трапіла ў свой першы прафэсійны баскетбольны клюб «Гарызонт», у 17 паехала гуляць за францускую каманду. Былі каманды ў Польшчы, Турэччыне, Вугоршчыне, Расеі. Калі ёй было 22 гады, нацыянальная зборная Беларусі, у складзе якой тады гуляла Кацярына, узяла бронзу на чэмпіянаце Эўропы ў 2007 годзе. Яна гуляла на пэкінскай Алімпіядзе, выйгравала чэмпіянаты Францыі і Беларусі. Баскетбалістка ростам 188 сантымэтраў, лёгкі форвард, была часткай беларускай каманды, якая заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях 2008 году.
  • У 2020 годзе Кацярына Сныціна падпісала ліст вольных спартоўцаў. У сакавіку 2021 году абвясьціла, што завяршае кар’еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі, дзе яна тады была капітанам, каб ня быць часткай прапаганды рэжыму Лукашэнкі.
  • Апошнія два сэзоны яна адгуляла ў брытанскай камандзе London Lions. Увосень 2023 году Кацярына заявіла, што цалкам завяршае баскетбольную кар’еру. У красавіку ейная каманда London Lions выйграла Эўракубак — другі па значнасьці турнір Эўропы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG