«„Я лічу, што яны вельмі таленавітыя“, — я цытую некаторых міністраў. „Таму яны павінны працаваць“. Нягледзячы на тое, што яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары пад венікам. У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна», — заявіў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.
Паводле Лукашэнкі, «трэба ўмець прабачаць, калі гэта магчыма», але калі нехта «парушыў, пераступіў закон, сьвядома гэта зрабіў, якое тут можа быць дараваньне».
«Ну як можна прабачыць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт... Усе публічныя. І калі вы парушылі недзе парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ», — заявіў Лукашэнка.
Ён асобна зьвярнуўся да міністра культуры Руслана Чарнецкага з патрабаваньнем спыніць «хістаньні» сярод работнікаў культуры.
«Таму Руслан (міністар культуры Руслан Чарнецкі — рэд.), калі ў цябе там ёсьць нейкія хістаньні (ну як, гэта вось ён у кінэматаграфіі можа кіно зьняць, больш ніхто...), трэба гэта спыніць. Ты дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова», — падкрэсьліў Лукашэнка.
- Пасьля масавых пратэстаў, якія сталі рэакцыяй на сфальсыфікаваныя прэзыдэнцкія выбары 2020 году і гвалт з боку сілавікоў, сярод іншых пад рэпрэсіі трапіла вялікая колькасьць дзеячаў культуры.
- Многія звольніліся на знак пратэсту, былі вымушаныя пакінуць краіну. Адзін з найбольш паказальных прыкладаў — трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру ім. Янкі Купалы, большасьць якой падтрымала прыхільнікаў пераменаў.
- Паводле зьвестак беларускага ПЭНу, на 28 лютага 2025 году ў месцах пазбаўленьня ці абмежаваньня волі знаходзіліся сама меней 170 дзеячаў культуры, ня менш за 36 зь іх — «людзі слова».
- Агулам з 2020 году праваабаронцам «Вясны» на студзень 2025 году было вядома пра больш як 6560 асуджаных ў палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі.
Форум