Кадэнцыя, на якую прэзыдэнтам Украіны быў выбраны Ўладзімір Зяленскі, ужо скончылася. Але Зяленскі застаецца на пасадзе, бо ў краіне ідзе вайна. Рашэньне не праводзіць новыя выбары да заканчэньня вайны цалкам падтрымаў супернік дзейнага прэзыдэнта на мінулых выбарах Пятро Парашэнка.
«Выбары — гэта заўсёды суперніцтва, якое супярэчыць адзінству. Любая дэмакратыя гэта ведае. Хто пераможа на гэтых выбарах? Парашэнка? Зяленскі? Сумняваюся. Пераможа на іх адзін чалавек — Пуцін. У яго ўжо наладжаная кампанія па дэзынфармацыі і пятая калёна. Ён скарыстаецца гэтым момантам, таму мы не павінны гэтага дапусьціць», — так адказаў Парашэнка на пытаньне французаў пра новыя выбары ва Ўкраіне.
Палітык лічыць, што новыя выбары ў краіне могуць быць вельмі шкоднымі, пакуль ідзе вайна супраць Расеі.
«Цяпер наша задача — выйграць вайну», — зазначыў Парашэнка.
Ён дадаў, што «марыць выйграць выбары». Выбары, калі стане «кандыдатам у дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Украіны, калі Ўкраіна будзе сябрам Эўразьвязу».
У цяперашні момант Пятро Парашэнка ачольвае партыю «Эўрапейская салідарнасьць», якая ўваходзіць у Вярхоўную Раду.
Форум