Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура ў Італіі пачала расьсьледаваньне супраць кіраўніцы ўраду Джорджы Мэлёні


Джорджа Мэлёні. Архіўнае фота
Джорджа Мэлёні. Архіўнае фота

Рымская пракуратура адкрыла расьсьледаваньне супраць прэмʼер-міністаркі Італіі Джорджы Мэлёні і двух міністраў за рэпатрыяцыю ў Лібію палявога камандзіра, якога шукае Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Як паведамляе «Эўраньюз», аб пачатку расьсьледаваньня ў аўторак заявіла сама Джорджа Мэлёні.

Яе абвінавачваюць у аказаньні дапамогі і пасобніцтве Асаму Наджыму, вядомаму як Асама аль-Масры. Паводле італьянскай прэмʼер-міністаркі, расьсьледаваньне вядзецца таксама ў дачыненьні да міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў Італіі Карлё Нордыё і Матэо Пʼянтэдозі.

Джорджа Мэлёні пракамэнтавала абвінавачаньні:

«Тое, што было праўдай учора, дакладна і сёньня: мяне немагчыма шантажаваць і мяне немагчыма запалохаць».

Апазыцыя раскрытыкавала ўрад Мэлёні за вызваленьне аль-Масры з фармальных прычынаў пасьля таго, як яго арыштавалі ў Турыне па ордэры МУС. З крытыкай таксама выступілі Міжнародны крымінальны суд і праваабарончыя групы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG