Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Пакроўскам, дзе загінула беларуска Марыя Зайцава, за суткі адбылося больш паўсотні баёў


Наступствы абстрэлу прыфрантавога горада Пакроўска, ілюстрацыйнае фота
Наступствы абстрэлу прыфрантавога горада Пакроўска, ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі, 17 студзеня, на фронце зафіксавана 174 баявыя сутыкненьні, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Па гэтых дадзеных амаль палова гэтых баёў адбылася на Пакроўскім напрамку.

«Учора праціўнік нанёс адзін ракетны ўдар двума ракетамі па пазыцыях украінскіх падразьдзяленьняў і населеных пунктаў, задзейнічаўшы для зьнішчэньня 2147 дронаў-камікадзэ. Праціўнік таксама выпусьціў каля чатырох тысяч артылерыйскіх снарадаў, зь іх 154 — з рэактыўных сыстэм залпавага агню. За мінулыя суткі ракетнымі войскамі і артылерыяй былі нанесеныя ўдары па двух раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраеньня, ваеннай тэхнікі і дзьвюх сыстэм СПА расейскіх захопнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Расейскія войскі спрабуюць прасунуцца да Пакроўска і Мірнаграда.

«На Пакроўскім напрамку за мінулыя суткі нашы абаронцы спынілі 79 штурмавых дзеяньняў агрэсара ў раёнах населеных пунктаў Зялёнае Поле, Вадзяны Другі, Елізаветаўка, Луч, Лісаўка, Шаўчэнка, Зверава, Удачны, Усьпенаўка, Сярэбраны, Дачны, г. п. Улакоў і Янтар». — паведамляюць украінскія вайскоўцы.

17 студзеня пад Пакроўскам ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава.

Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы.

Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.

16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG