Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры атрымала ўзнагароду найлепшага гульца году Ўсясьветнай тэніснай асацыяцыі (WTA Player of the Year award) пасьля таго, як здабыла два тытулы Вялікага шлема і завяршыла 2024 год на першым месцы ў рэйтынгу.
У іншых выніках галасаваньня тэнісных СМІ Эма Навара была адзначана як спартоўка з найбольшым прагрэсам, Пола Бадоса «вяртаньнем году», Лулу Сан «навічком году», а Сара Эрані і Жасьмін Пааліні — найлепшай парнай камандай году, піша Associated Press.
26-гадовая беларуска Сабаленка выйграла два тытулы «Вялікага шлема» — Australian Open у студзені і U.S. Open у верасьні. Таксама беларуска здабыла два іншыя тытулы ў гэтым сэзоне. У кастрычніку яна абагнала польку Ігу Сьвёнтэк на першым месцы ў рэйтынгу.
Арына Сабаленка таксама завершыць 2024 год у статусе першай у рэйтынгу WTA. У 2023 годзе Сабаленка таксама завяршыла год першай у рэйтынгу Ўсясьветнай тэніснай асацыяцыі.
Форум