8 сьнежня скончыўся маланкавы наступ сырыйскіх паўстанцаў на чале з ісламістамі на Дамаск. Яны ўзялі сталіцу, а прэзыдэнт краіны Башар Асад, калі верыць паведамленьню МЗС Расеі, пакінуў краіну і наказаў мірна перадаць уладу. Невядома, які лёс чакае блізкаўсходнюю краіну, але ясна, што кіраваньне Асада скончылася.
Прэм’ер-міністар Сырыі Махамад Газі аль-Джалалі заявіў у відэа на тэлевізіі, што ўрад «гатовы супрацоўнічаць зь любым кіраўніцтвам, выбраным народам».
Форум