Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы выйшла новая кніга пра зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага


Алесь Бяляцкі, архіўнае фота
Алесь Бяляцкі, архіўнае фота

У Беластоку выйшла ў сьвет кніга, прысьвечаная беларускаму праваабаронцу, нобэлеўскаму ляўрэату прэміі міру, палітвязьню Алесю Бяляцкаму.

Выданьне называецца «За беларускае жыцьцё», яно прымеркаванае да 10 сьнежня, дня ўхваленьня Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека і другой гадавіны Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, піша Радыё Рацыя.

Выданьне кнігі стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох структур у Беластоку: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Цэнтру грамадзянскай адукацыі «Польшча — Беларусь».

Кніга «За беларускае жыцьцё» пра Алеся Бяляцкага
Кніга «За беларускае жыцьцё» пра Алеся Бяляцкага

Зьмест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклю «Вочы ў вочы», якія гучалі на Радыё Рацыя; успаміны Алеся Бяляцкага пра музэй Максіма Багдановіча, напісаныя ў турме, — яны друкаваліся на сайце Рацыі; інтэрвію Алеся Бяляцкага, якія гучалі на гэтым радыё; Нобэлеўская прамова Алеся, якую зачытвала ў Осла жонка ляўрэата Натальля Пінчук; апошняе слова Бяляцкага на судзе.

У Бібліятэцы Свабоды выйшлі кнігі «Справа Бяляцкага» (2012), аўтарства Валера Каліноўскага і «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (2023), якую ўклаў Сяргей Навумчык.

Беларускі ПЭН у 2022 годзе выпусьціў кнігу «Алесь Бяляцкі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG