Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на два гады падоўжылі дзеяньне закону, які дазваляе красьці інтэлектуальную ўласнасьць


Нацыянальны сход Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны сход Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Тэрмін дзеяньня закону мусіў закончыцца 31 сьнежня 2024 году.

Нацыянальны сход Беларусі падоўжыў яшчэ на два гады (да 31 сьнежня 2026 году) дзеяньне закону «Аб абмежаваньні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці», які дазваляе выкарыстоўваць безь ліцэнзіі любую замежную прадукцыю.

Адпаведны дакумэнт, які Аляксанар Лукашэнка падпісаў 2 сьнежня, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Апроч таго, у законе цалкам зьмянілі артыкул 3, які раней тычыўся ўвозу харчовых і іншых тавараў. Цяпер гэтая «норма» датычыць усіх відаў тавараў і яе прымяненьне патлумачылі неабходнасьцю «стварэньня ўмоў для павелічэньня ўнутранай устойлівасьці эканомікі». Вядзецца аб дазволе ўвозу і «ўвядзеньня ў цывільнае абарачэньне тавараў» бяз згоды праваўласьнікаў з замежных краін.

Закон «Аб абмежаваньні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці» ўхвалілі 3 студзеня 2023 году. Ён прадугледжваў, што тэрмін яго дзеяньня закончыцца 31 сьнежня 2024 году.


У красавіку 2023 году Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША (USTR) уключыў Беларусь у пералік краін, якія знаходзяцца пад назіраньнем за магчымыя парушэньні правоў інтэлектуальнай уласнасьці.

Такі крок амэрыканскага рэгулятара быў зьвязаны з заканадаўчай легалізацыяй «паралельнага імпарту» і выкарыстаньня аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасьці без дазволу праваўладальніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG