Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Літвы паведамілі пра зьніжэньне міграцыйнага патоку зь Беларусі


Кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота
Кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота

Сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 грамадзянам Расеі.

Кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што больш жорсткае міграцыйнае заканадаўства паспрыяла зьніжэньню міграцыйных патокаў зь Беларусі, Украіны і Расеі.

«Больш жорсткія захады кантролю ўжо даюць адчувальныя вынікі — сёньня мы больш эфэктыўна кіруем міграцыйнымі патокамі і прадухіляем злоўжываньні міграцыйнымі працэдурамі, што дазваляе лепш забясьпечваць нацыянальную бясьпеку», — заявіла Агне Білатайце.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце літоўскага ведамства, на 1 сьнежня 2024 году ў Літве жывуць 213 338 іншаземцаў на падставе дазволаў на жыхарства супраць 221 848 на 1 студзеня. Найбольш (111 725) дазволаў на часовае пражываньне выдадзена на падставе працы.

Колькасьць грамадзян Расейскай Фэдэрацыі скарацілася з 15 888 да 15 105, грамадзян Беларусі — з 62 167 да 59 399, а колькасьць грамадзян Украіны — з 86 353 да 68 166.

З пачатку году да 1 лістапада 2024-га анулявалі або адмовілі ў выдачы 24 368 дазволаў на пражываньне (у 2023 годзе гэтая лічба складала 10 767).

Апроч таго, сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 грамадзянам Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG