Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Беларусі заявілі аб падтрымцы рэжыму ў Сырыі і выказалі надзею на мір


МЗС Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
МЗС Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адрэагавалі на абвастрэньне сытуацыі ў Сырыі і страту кантролю рэжыму Башара Асада над некаторымі правінцыямі.

У апублікаванай на афіцыйным сайце МЗС заяве адзначаецца аб падтрымцы «прэзыдэнта Башара Асада, ураду і народу братэрскай Сырыі ў сувязі з атакамі тэрарыстычных фармаваньняў у правінцыях Алепа і Хама».

«Падтрымліваем намаганьні Дамаску і ягоных хаўрусьнікаў у адбіцьці тэрарыстычнай пагрозы і стабілізацыі сытуацыі. Катэгарычна асуджаем атакі тэрарыстаў на консульскія ўстановы і цывільнае насельніцтва. Выказваем надзею на хутчэйшую стабілізацыю сытуацыі, ліквідацыю тэрарыстычнай пагрозы і вяртаньне братэрскай Сырыі да мірнага жыцьця», — адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.

У Сырыі антыўрадавыя ўзброеныя групоўкі ўзялі пад кантроль правінцыю Ідліб. Тысячы сырыйскіх паўстанцаў захапілі большую частку горада Алепа, усталяваўшы свае пазыцыі ў найбуйнейшым горадзе краіны і ўзяўшы пад кантроль яго аэрапорт, перш чым пашырыць свой ударны наступ на суседнюю правінцыю.

Па словах байцоў і актывістаў, падчас штурму 30 лістапада яны практычна не сутыкнуліся з супрацівам урадавых войскаў. Імклівы і нечаканы наступ зьбянтэжыў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і выклікаў сумневы наконт гатоўнасьці ягоных узброеных сіл.

Гэта адбылося ў той час, калі хаўрусьнікі Асада, у тым ліку Расея і Іран, былі занятыя сваімі канфліктамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG