Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне суд закрыў справу супраць Трампа аб спробе скасаваць вынікі выбараў у 2020 годзе


Дональд Трамп 6 лістпада 2024 году
Дональд Трамп 6 лістпада 2024 году

Акруговая судзьдзя ў Вашынгтоне Таня Чаткен задаволіла хадайніцтва спэцыяльнага дарадцы Джэка Сміта аб закрыцьці справы аб дзеяньнях Дональда Трампа ў 2020 годзе, накіраваных на скасаваньне вынікаў выбараў прэзыдэнта.

«Паколькі Трампа выбралі прэзыдэнтам, суд дае ўраду дазвол на закрыцьцё гэтай справы», — сказала Чаткен.

Па сутнасьці, справу закрыюць «безь якіх-небудзь агаворак», хоць застанецца магчымасьць, што ўрад зноў выставіць Трампу абвінавачаньне пасьля заканчэньня ягонага прэзыдэнцтва.

Як паведаміла агенцтва АР, рашэньне было непазбежным, паколькі палітыка Міністэрства юстыцыі вызначае, што дзейныя прэзыдэнты ня могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.


Выснова судзьдзі азначае завяршэньне судовага перасьледу па абвінавачаньнях, выстаўленых супраць Дональда Трампа летась у чатырох крымінальных злачынствах за ягоныя спробы скасаваць вынікі выбараў, калі ён прайграў Джо Байдэну, у тым ліку і аб ягонай датычнасьці да штурму Капітолію 6 студзеня 2021 году.

Супраць Трампа завялі адразу чатыры справы: аб умяшаньні ў выбары, аб незаконным захоўваньні дакумэнтаў, аб фальсыфікацыі дзелавой справаздачнасьці (больш вядомая як справа аб выплатах порнаакторцы Стормі Дэніэлс, у канцы траўня 2024 году прысяжныя прызналі Трампа вінаватым у гэтай справе) і аб спробе захопу ўлады (штурм Капітолію ў студзені 2021 году).

У траўні суд прысяжных штату Нью-Ёрк прызнаў Дональда Трампа вінаватым па ўсіх 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дзелавой дакумэнтацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году ў спробе схаваць выплаты акторцы фільмаў для дарослых за маўчаньне аб імавернай сэксуальнай сувязі з Трампам. Прысяжныя прызналі даказаным факт, што Трамп парушыў закон, калі выплаціў гэтыя грошы з сродкаў свайго выбарчага фонду і ўтаіў гэты факт, калі правёў «ганарар» па дакумэнтах як аплату паслуг юрыста.

Трамп сваёй віны не прызнаў. Абвяшчэньне выраку пераносілі ўжо тройчы. Першы раз яго адклалі ў сувязі з вэрдыктам Вярхоўнага суду аб імунітэце для прэзыдэнтаў ад крымінальнага перасьледу, калі гэта зьвязана з афіцыйнымі дзеяньнямі на пасадзе прэзыдэнта.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG