Былога каліноўца Васіля Верамейчыка 14 лістапада сёлета экстрадыравалі зь Віетнаму, дзе ён быў затрыманы, у Беларусь. Раней Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бясьпецы і забараніла яму ўезд у Эўразьвяз. Васіль нейкі час жыў у Грузіі, рабіў спробу з Турэччыны прыехаць у Польшчу, каб папрасіць палітычны прытулак, а пасьля асеў у Віетнаме, дзе ў яго былі сябры.
У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці з экс-каліноўцам Верамейчыкам, якога дэпартавалі ў Беларусь. ФОТА
Акцыю ладзіў фонд Dapamoga. Прыйшло каля 30 чалавек, у тым ліку былыя беларускія дабраахвотнікі і іх родныя. Прысутнічала некалькі літоўскіх тэлеканалаў. Прысутныя падпісалі зварот да ААН.
Форум