Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына закрые ўсе генконсульствы Ірану ў адказ на пакараньне сьмерцю яе грамадзяніна


 Джамшыд Шармахд. Архіўнае фота
Джамшыд Шармахд. Архіўнае фота

Нямеччына закрые ўсе генконсульствы Ірану на сваёй тэрыторыі ў адказ на пакараньне сьмерцю грамадзяніна Нямеччыны і Ірану Джамшыда Шармахда, аб'явіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбак, перадае Tagesschau.

Будуць зачыненыя консульствы ў Франкфурце, Мюнхэне і Гамбургу. Паводле зьвестак Tagesschau, 32 супрацоўнікі консульстваў павінны будуць пакінуць Нямеччыну, калі ў іх няма нямецкага грамадзянства.

Амбасада Ірану ў Бэрліне працягне працаваць.

У Джамшыда Шармахда было падвойнае грамадзянства Нямеччыны і Ірану, а таксама дазвол на жыхарства ў ЗША. Іранскія ўлады аб’явілі пра яго затрыманьне ў жніўні 2020 году. Шармахда абвінавацілі ў датычнасьці да выбуху ў мячэці ў Шыразе 12 красавіка 2008 году, у выніку чаго загінулі 14 чалавек і больш за 200 атрымалі раненьні. У 2023 годзе Вярхоўны суд Іранцу асудзіў яго да сьмяротнага пакараньня, а 28 кастрычніка 2024 году прысуд прывялі ў выкананьне.

Пасьля пакараньня сьмерцю Джамшыда Шармахда паверанага ў справах Ірану выклікалі ў МЗС Нямеччыны.

«Мы выказалі рашучы пратэст супраць дзеяньняў іранскага рэжыму і пакідаем за сабой права прыняць далейшыя меры», — заявіла ведамства.

Дачка Шармахда Газэль, якая жыве ў ЗША, абвінаваціла Бэрлін і Вашынгтон у тым, што яны кінулі яе бацьку «на ўсіх перамовах па вызваленьні закладнікаў». Яна запатрабавала вяртаньня цела яе бацькі ў ЗША, каб сваякі маглі зь ім разьвітацца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG