Сярод іншага, шэраг прадпрыемстваў трапілі пад другасныя санкцыі — за супрацу зь фірмамі, якія былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы раней.
У прыватнасьці, за супрацу з рагачоўскім заводам «Дыяпраектар» і Менскім мэханічным заводам імя Вавілава – кіроўнай кампаніяй холдынгу «БелОМА» цяпер пад санкцыі трапілі тры расейскія і адна кітайская кампаніі.
У паведамленьні Дзярждэпартамэнту ЗША адзначаецца, што санкцыі ўвялі адносна кітайскай кампаніі Morotack Tianjin Technology Co Ltd China, якая прадавала важныя кампанэнты для вайсковай прадукцыі беларускаму «Дыяпраектару» (пад санкцыямі ЗША са жніўня 2024 году).
Пад санкцыі трапіла расейская кампанія «Точные лазерные системы», якая пастаўляла валаконныя лазэры «Дыяпараектару», якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці прыцэлаў танка «Сасна-У». Гэтыя прыцэлы потым пастаўлялі на беларускае прадпрыемства «Пеленг», якое знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з красавіка 2022 году.
У тым ліку і за супрацу з «Дыяпраектарам» пад санкцыі трапіла «Инновационное предприятие «НЦВО — Фотоника» — расейская кампанія, якая спэцыялізуецца на валаконнай оптыцы і вырабляе аптычныя прыборы.
Таксама санкцыі ўвялі адносна расейскага оптыка-мэханічнага канструктарскага бюро «Астрон» — расейскага дзяржаўнага прадпрыемства, якое распрацавала цеплавізарную сыстэму далёкага дзеяньня. Гэтую сыстэму выкарыстоўваюць у бесьпілётніку 400T, які Расея выкарыстоўвае на вайне ва Ўкраіне. Акрамя таго, ASTRON пастаўляў камплектныя часткі для цеплавізарных прыбораў на Менскі мэханічны завод імя Вавілава (пад санкцыямі ЗША са сьнежня 2023 году).
Форум