Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія хакеры ўзламалі элемэнты тэлекамунікацыйнай сыстэмы ЗША


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Хакеры, зьвязаныя з урадам Кітая, узламалі некаторыя элемэнты тэлекамунікацыйнай сыстэмы ЗША падчас атакі, якая можа быць зьвязаная са спробай атрымаць доступ да дадзеных перадвыбарных штабоў Дональда Трампа і Камалы Гарыс, паведамляе Голас Амэрыкі.

ФБР і Агенцтва па кібэрбясьпецы і абароне інфраструктуры заявілі ў пятніцу, што яны вядуць расьсьледаваньне «несанкцыянаванага доступу» да камэрцыйнай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, прыпісаўшы атаку зьвязаным з Кітаем суб’ектам.

Ведамствы заявілі, што яны неадкладна апавясьцілі пацярпелыя кампаніі, як толькі ўзлом быў выяўлены, і прапанавалі дапамогу.

Амбасада Кітая ў Вашынгтоне абвергла абвінавачваньні ЗША ў хакерскіх нападах як дэзынфармацыю, назваўшы ЗША «крыніцай і найбуйнейшым выканаўцам кібэратак».

Газэта New York Times паведаміла ў пятніцу, што кітайскія хакеры, як мяркуецца, узламалі тэлекамунікацыйныя сеткі, каб атакаваць перадвыбарную кампанію Трампа.

Людзі, знаёмыя з ходам расьсьледаваньня, паведамілі газэце, што кітайскія хакеры спрабавалі атрымаць доступ да дадзеных з тэлефонаў, якім карыстаецца Трамп і кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ад рэспубліканцаў сэнатар Джэй Ды Вэнс.

Акрамя таго, крыніца, знаёмая з ходам расьсьледаваньня, паведаміла «Голасу Амэрыкі», што мэтай хакераў таксама сталі людзі, зьвязаныя з кампаніяй віцэ-прэзыдэнткі Гарыс.

Сьледчыя спрабуюць вызначыць, якія дадзеныя ўдалося атрымаць хакерам, і ці маглі яны праслухоўваць размовы ў рэжыме рэальнага часу.

ФБР адмовілася камэнтаваць паведамленьні аб узломах штабоў Трампа і Гарыс.

У заяве для «Голасу Амэрыкі» штаб Трампа прызнаў факт узлому і абвінаваціў у ім Гарыс, аднак не адказаў на пытаньні аб тым, якім чынам Гарыс або яе штаб дапусьцілі атаку кітайскіх хакераў.

Штаб Гарыс пакуль не адказаў на просьбу «Голасу Амэрыкі» аб камэнтары.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG