Пераможцу будзе вызанчаць лятэрэя сярод тых, хто падпіша пэтыцыю ў падтрымку кандыдатуры Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША.
Як паведамляе BBC, першая выплата ўжо адбылася ў суботу, 19 кастрычніка. Лятэрэя мае заахвоціць прыхільнікаў Трампа ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Пэнсыльванія — адзін зь сямі ключавых штатаў, дзе вынікі выбараў застаюцца няяснымі і якія маюць вызначыць пераможцу ў амэрыканскай прэзыдэнцкай гонцы, у якой Трампу супрацьстаіць цяперашняя віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс.
Ілан Маск у апошнія гады зрабіўся адным з галоўных прыхільнікаў Трампа і ўжо ахвяраваў каля 75 мільёнаў даляраў ініцыятыве, якая займаецца выбарчай кампаніяй былога прэзыдэнта ЗША, які хоча зноў абрацца на гэтую пасаду.
Маск цяпер найбагацейшы чалавек ў сьвеце. Амэрыканскі часопіс Forbes ацаніў ягонае багацьце на 248 мільярдаў даляраў.
Форум