Будаўніцва вядзецца на ўчастку ад вуліцы Някрасава да Веры Харужай. Працаўнікі перакладаюць інжынэрныя сеткі вадаправоду, каналізацыі, цеплатрасы, а таксама ствараюць часовыя аб’езды.
Праект уключае ў сябе будаўніцтва трох новых станцыяў:
- «Камароўская»,
- «Парк Дружбы народаў»;
- «Івана Мележа».
Іх адкрыцьцё плянуецца ў 2028–2029 гадах.
Цяпер на некалькіх новых станцыях менскага мэтро заканчваюць аддзелачныя працы. Плянуецца, што да канца 2024 году нарэшце адкрыюць станцыі мэтро «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец».
Форум