Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пачаў завочную справу супраць эканаміста Данэйкі, у тым ліку за «змову з мэтай захопу улады»


Павал Данэйка. Архіўнае фота
Павал Данэйка. Архіўнае фота

Паўла Данэйку зьбіраюцца судзіць завочна.

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку тк званага «спэцыяльнага вядзеньня» супраць прадпрымальніка, грамадзкага дзеяча, эканаміста Паўла Данэйкі. Яму ставяць у віну тры крымінальныя артыкулы:

  • ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 233 («Прадпрымальніцкая дзейнасьць, якая ажыцьцяўляецца без спэцыяльнага дазволу (ліцэнзіі)»),
  • ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»),
  • ч. 3 арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).

Сьледчыя прапануюць Паўлу Данэйку, які знаходзіцца за межамі Беларусі, зьявіцца ва ўпраўленьне СК па Менску.

«Ня ведаю, што і камэнтаваць. Магчыма, гэта зьвязана з маёй працай у бізнэс-школе „Інстытут прадпрымальніцтва і мэнеджмэнту“, але дакладна не магу сказаць», — гэтак Павал Данэйка адрэагаваў у інтэрвію Свабодзе на завядзеньне адносна яго спэцвытворчасьці Сьледчым камітэтам.

Паводле Паўла Данэйкі, сьледчыя раней яго не інфармавалі пра нейкія свае дзеяньні і завядзеньне супраць яго крымінальнай справы. Ці зможа ён сябе бараніць, Павал Данейка ня ведае.

«А як у такіх умовах бараніцца? Яны там, я тут. Калі запросяць для ўдзелу ў нейкіх дзеяньнях, тады паглядзім», — сказаў Павал Данэйка, які ўжо некалькі гадоў жыве за межамі Беларусі.

Павел Данэйка — эканаміст, генэральны дырэктар бізнэс-школы ІПМ. У 1995-1996 гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, распушчанага Лукашэнкам. Быў адным з арганізатараў штогадовага Кастрычніцкага эканамічнага форуму, які раней праходзіў у Менску.

«Спэцыяльная вытворчасьць» прадугледжвае, што крымінальная справа расьсьледуецца завочна, калі абвінавачаны па ёй знаходзіцца не ў Беларусі, а пасля адбываецца завочны суд.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG