Марыя Колесава-Гудзіліна дала камэнтар Свабодзе з гэтай нагоды.
«Гэта не мая кватэра, я там проста жыла і там зарэгістраваная. Ведаю, што прыходзілі з ператрусам», — сказала адвакатка Марыя Колеса-Гудзіліна.
У Беларусі Марыя Колесава-Гудзіліна абараняла інтарэсы блогера Эдуарда Пальчыса, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцьця» Дзьмітрыя Папова, былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, сьпевака Цімы Беларускіх, іншых вядомых асобаў і палітычных актывістаў.
Нядаўні ператрус Марыя зьвязвае з сваёй адвакацкай дзейнасьцю.
«Магчыма, гэтую гісторыю зь ператрусам справакавала справа Андрэя Гнёта, якому я надалей аказваю юрыдычную дапамогу. Увогуле сьледчыя робяць выгляд, што ў ягонай справе толькі эканамічныя прычыны, але мне відавочна, што ператрус — гэта адказ і на маю актыўнасьць. Бо я шмат дзе бываю і апавядаю пра ціск, які аказваюць на беларусаў улады краіны. І магу пэўна сказаць, што і на адвакатаў працягваюць ціск, у тым ліку на тых, хто ўжо выехаў з Беларусі», — сказала Марыя Колесава-Гудзіліна.
Марыя Колесава-Гудзіліна зьехала зь Беларусі ў 2022 годзе. 30 верасьня яе старонку ў Instagram суд Баранавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкай».
У межах якой крымінальнай справы праходзіў ператрус у яе былой кватэры ў Жодзіне, на гэты час невядома.
Форум