Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачаньне


Супрацоўнікі ФБР на месцы страляніны ва Ўэст-Палм-Біч, 15 верасьня 2024
Супрацоўнікі ФБР на месцы страляніны ва Ўэст-Палм-Біч, 15 верасьня 2024

Райну Руту, які падазраецца ў замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, выставілі абвінавачаньне ў незаконным валоданьні зброяй.

Пра гэта паведамляе CNN.

Абвінавачаньне мае два пункты — захоўваньне агнястрэльнай зброі асобай, асуджанай судом, і захоўваньне зброі са сьцёртым сэрыйным нумарам.

На думку пракурора Палм-Біч, Рута будзе складана абвінаваціць у злачынстве канкрэтна супраць Трампа. Адлегласьць, на якой падазраваны знаходзіўся падчас меркаванага замаху — ад 300 да 500 мэтраў — занадта вялікая, каб сьцьвярджаць, што Рут цэліўся менавіта ў былога прэзыдэнта.

Слуханьне ў справе прызначылі на наступны панядзелак, 23 верасьня.

Страляніна адбылася ўчора ля поля для гольфу ва Ўэст-Палм-Біч, штат Флярыда, дзе ў гэты момант знаходзіўся Дональд Трамп. Па дадзеных СМІ, за Рутам лічацца некалькі правапарушэньняў. Ён таксама расказваў СМІ, што спрабаваў вэрбаваць былых салдатаў афганскай арміі для службы ўва Ўзброеных сілах Украіны і правёў у 2022 годзе некалькі месяцаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Спроба замаху была папярэджаная пасьля таго, як агент сакрэтнай службы адкрыў папераджальны агонь па кустах, якія атачаюць поле для гольфа, заўважыўшы сярод зеляніны рулю аўтамата. Трамп у гэты момант гуляў у гольф.

Рут паспрабаваў уцячы на аўтамабілі, але быў неўзабаве затрыманы. У кустах за згародай, якая аддзялае гольф-клюб ад шашы, была знойдзеная паўаўтаматычная вінтоўка са снайпэрскім прыцэлам, а таксама відэакамера.

Матывы дзеяньняў Рута да гэтага часу невядомыя. Па дадзеных Associated Press, у 2020 годзе ён пісаў у сацсетках аб падтрымцы кандыдатуры Дональда Трампа, але ў апошні час быў прыхільнікам Джо Байдэна і Камалы Гарыс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG