Міністэрства фінаннсаў ЗША ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы «Россия сегодня» і яе даччыных кампаній — «РИА Новости», RT, Ruptly і Sputnik. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.
Вашынгтон лічыць, што расейскія мэдыяструктуры спрабуюць паўплываць на амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары і падрываюць давер выбарнікаў да выбарчых працэсаў у ЗША.
Акрамя таго, у дакумэнце гаворыцца пра спробы Расеі з дапамогай сваіх інфармацыйных рэсурсаў дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове, ва Ўкраіне і па ўсім сьвеце.
Акрамя кампаній, санкцыі накладзены на іх кіраўнікоў. Гэта галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян, яе намесьнікі Лізавета Бродзкая, Андрэй Кіяшка і Антон Анісімаў, мэнэджар лічбавых праектаў RT Канстанцін Калашнікаў і супрацоўніца аддзелу мэдыяпраектаў Алена Афанасьева.
Форум