Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя намінанты на прэмію Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьцілі поўныя сьпісы намінантаў на літаратурную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі.

Сёлета прэмія будзе ўручацца адразу за два папярэднія гады — за 2022 і 2023.

Поўны сьпіс за 2023 год складаецца з 17 кніг:

  • Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесься» (фонд «Kamunikat. org»)
  • Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
  • Вера Бейка, «Сьпевы на золку» (выдавецтва «Паэзія»)
  • Марыя Ізьмер, «Сон зямлі» (выдавецтва «Літаратура»)
  • Артур Камароўскі, «Я і ёсьць забаронены сьцяг» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
  • Артур Камароўскі, «Corpus Vile» (выдавецтва «Skaryna Press»)
  • Майстар гульні, «Кніга» (выдавецтва «Літаратура»)
  • Ганна Комар, «Вызвалі або бяжы» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
  • Ганна Комар, «Трыпутнік / Ribwort» (выдавецтва «3TimesRebel Press»)
  • Наста Кудасава, «Я працягваю» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
  • Алесь Плотка, «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (выдавецтва «Skaryna Press»)
  • Дзьмітры Рубін, «Выпадак» (выдавецтва «Skaryna Press»)
  • Андрэй Скурко, «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
  • Ева Арлова, «Невядомы маршрут» (выдавецтва «Паэзія»)
  • Андрэй Сьцепанюк, «Зямля над белай ракой» (праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2023)
  • Віктар Сямашка, «Аўтар мае рацыю заўжды» (выдавецтва «Agencja Wydawnicza Ekopress»)
  • Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)

Поўны сьпіс за 2022 год складаецца з 6 кніг:

  • Альгерд Бахарэвіч, «Вершы», (выдавецтва «Viasna»)
  • Ганна Комар, «Мы вернемся» (выдавецтва «Skaryna Press»)
  • Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)
  • Марыя Мартысевіч, «Водападзел» (выдавецтва «Полацкія лябірынты»)
  • Вальжына Морт, «Песьні мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
  • Ганна Янкута, «Канстытуцыя» (фонд «Kamunikat. org»)

Частка імёнаў аўтараў замененая на псэўданімы, частка назваў пададзеная ў зашыфраваным выглядзе. Рэальныя прозьвішчы будуць абвешчаныя пасьля таго, як гэта стане бясьпечна для аўтараў.

Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар паэткі Натальлі Арсеньневай, аўтаркі верша «Магутны Божа», якая пасьля Другой сусьветнай вайны жыла ў эміграцыі. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, якія выступаюць за падтрымку і разьвіцьцё беларускай літаратурнай традыцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG