Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: за ўдзел у пратэстах затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускамоўныя надпісы ў будаўнічай краме «Мацярык», 2015 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускамоўныя надпісы ў будаўнічай краме «Мацярык», 2015 год

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык» Аляксандра Апольку за ўдзел у пратэстах 2020 году.

Ролік зь ім апублікавалі ў адным з на праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў. На відэа сілавікоў мужчына называе сваю пасаду і кажа, што затрыманы за «ўдзел у несанкцыянаваных маршах» у 2020 годзе. Таксама ён называе свой заробак.

Падрабязнасьцяў затрыманьня сілавікі не прыводзяць. Дзе цяпер Аляксандар Аполька і паводле якога артыкулу ці артыкулаў яго абвінавачваюць, таксама невядома.

«Мацярык» — беларуская сетка будаўнічых гіпэрмаркетаў. У Беларусі пяць крамаў «Мацерыка» — дзьве ў Менску, па адной — у Віцебску, Берасьці і Горадні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG