Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі расейцаў скарысталіся уведзенай для іх квотай і паступілі на бюджэт у беларускія ВНУ


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У беларускія ВНУ на навучаньне за кошт бюджэту выкарыстана каля 30% уведзенай для расейцаў квоты, гэта вынікае з дадзеных, якія прывёў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафадукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 7 жніўня.

Паводле яго, сярод тых, хто паступіў на бюджэт у ВНУ Беларусі, сёлета было 350 грамадзянаў Расеі і Казахстана. Яны бралі ўдзел у конкурсе на такіх жа ўмовах, як грамадзяне Беларусі.

У 2024 годзе для абітурыентаў з Расеі ў беларускіх ВНУ ўпершыню была ўведзеная квота — тысяча бюджэтных месцаў.

Пасля заканчэньня навучаньня за кошт беларускага бюджэту грамадзяне Расеі павінны адпрацаваць па размеркаваньні два гады. Яны будуць мець усе правы маладых спэцыялістаў, адзначыў чыноўнік.

У Расеі таксама ёсьць квота на навучаньне за кошт бюджэту беларускіх грамадзян — 1,3 тыс месцаў у 2024 годзе (бязь зьменаў у параўнаньні з 2023-м). Паводле інфармацыі Мінадукацыі РФ, беларусы, якія паступілі па квоце, маюць права на стыпэндыю і месца ў інтэрнаце. Абавязковага разьмеркаваньня выпускнікоў у расейскіх ВНУ няма.

Летась у расейскія ВНУ паступіла 2.166 грамадзян Беларусі, гэта 7% ад колькасці ўсіх замежных абітурыентаў Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG